Home

Advertisement

Купальле ў Варшаве

  • Jul. 6th, 2009 at 11:38 AM
Summer
Маленькая карэктыва. На сёньняшняй імрэзе ў LaPlaya , прысьвечанай Купальлю, апроч minimal, downtempo i deep я буду дадаткова граць progressive і крыху ibiza house, так што патаньчыць таксама атрымаецца 8)

Эмануіл Зэльцэр

  • Jul. 5th, 2009 at 12:10 AM
green equlibrium
— Скажыце, пры якой умове вы б зноў прыехалі ў Беларусь?

— Першая ўмова — што ля стырна ня будзе Лукашэнкі. Хачу адзначыць, што да Беларусі, да яе людзей у мяне няма ніякіх прэтэнзій. Лічу, што краіна добрая, магла б быць выдатнай эўрапейскай краінай, людзі добрыя. Вось ня лічачы КДБ — людзі добрыя. Нават вязьні калёніі, нават адміністрацыя. Усе ўсё разумеюць. Краіна магла б быць добрай, але — не атрымалася пры гэтым кіраўніцтве.

Эўрыка

  • Jul. 3rd, 2009 at 1:08 PM
Japan
OMG. Гэта самая беларуская мова з усіх беларускіх моваў. І ніякая іншая беларуская мова не перабеларусіць яе па сваёй беларускасьці.

Avers & Ravers: The Vibes Of Gareth Emery

  • Jul. 1st, 2009 at 2:30 AM
Summer
Даўно не выкладваў у жж прадуктаў сваёй "жыцьцядзейнасьці" :)

"Некалькі гадоў таму аўтарытэтны брытанскі часопіс Mixmag даволі строгім тонам папярэдзіў увесь музычны сьвет: “Эй, вы, нудныя дыджэі! Сьцеражыцеся спадара Эмэры! Ён моцна вам надае па пятай кропцы”. І вось, гледзячы з вышыні 2009 году, можна з усёй адказнасьцю заявіць, што прароцтва журналістаў зьздзейьсьнілася ў поўным аб’ёме. Шырокі спэктр твораў вышэйшага гатунку, якія выйшлі з-пад рукі Эмэры і перыядычна ўзначальваюць чарты і продажы па ўсім сьвеце, сапраўды ня можа не выклікаць павагі. На дадзены момант Гарэт налічвае 28 гадоў, і па словах брытанца, ягоная кар’ера артыста яшчэ толькі пачынаецца..."


Artist: Ales Kaitech
Radioshow: Avers & Ravers
Source: Euroradio
Title: The Vibes Of Gareth Emery
Genre: Trance, Neo-Trance, Anthem Trance
Tracks: 10
Bitrate: 256 kbps / 44.1KHz/ Full Stereo
Size: 107 MB
Tracklist:
01. Gareth Emery - Metropolis (Original Mix) [Garuda]
02. Martin Roth & Alex Bartlett - Off The World (Gareth Emery Remix) [Vandit Records]
03. Ashley Wallbridge feat. Meighan Nealon - I Believe (Gareth Emery Remix) [Lyon Echo Records]
04. Bartlett Bros Ft. Marcia Juell - Let It Flow (Gareth Emery Remix) [Lunatique]
05. Lange Vs. Gareth Emery - Another You, Another Me (Original Mix)
06. Gareth Emery - More Than Anything (Original Vocal Mix)
07. Mike Foyle - Shipwrecked (Gareth Emery Remix)
08. Gareth Emery - Exposure (Original Mix)
09. Lange Vs. Gareth Emery - This Is New York (Original Mix)
10. Cupa - Mass Panic (Gareth Emery Remix)

Download links: - Rapidshare.com - Uploaded.to - Rapidshare.de - Zshare.net

Do cats eat bats?.. Do bats eat cats?

  • Jul. 1st, 2009 at 1:14 AM
artislife
Прачытаў сёньня ў Арыны Л., што Льюіс Кэрал вельмі любіў опіўм. Хто бы мог падумаць?! Як высьветлілася, гэны драг дапамагаў яму пераадольваць заіканьне, галаўныя болі й дадаваў упэўненасьці ў заўтрашнім дні...

Ведаеце, вось раней творчыя асобы прымалі наркотыкі й пісалі кніжкі, як Кэрал "Алісу ў краіне цудаў" і "Па другім баку люстры" (Through the Looking-Glass) альбо песьні, як Джон Ленан, Элвіс Прэслі ці Курт Кабэйн, каб потым звычайныя людзі слухалі й чыталі іх творы ды захапляліся.
А цяперака абсалютна цьвярозыя й здаровыя, як агурчыкі, музыкі й літаратары выпускаюць у сьвет опусы, якія, для таго, каб іх "зацэніць", трэба чаго-небудзь гэткага прыняць на грудзь.
Эвалюцыя, аднак :)

Алэлуя

  • Jun. 29th, 2009 at 6:52 PM
green equlibrium
Няўжо беларускі бізнэс засвоіў такое слова як "маркетынг" o_O



p.s. фота [info]dracula_x

Jun. 25th, 2009

  • 6:05 PM
Greece
Беларусь сапраўды чакаюць цяжкія часы

Ave Maria

  • Jun. 24th, 2009 at 1:04 AM
Summer
Ужо як 15 год жыву без цябе, мам.
Час ляціць хутка.

Tags:

Jun. 24th, 2009

  • 12:11 AM
Melodic Psy
Вельмі душэўныя ў Беларусі open-air'ы праходзяць!
Maja Radzima


23 чэрвеня краіны ўзгаднілі мэханізм супрацы ў галіне бясьпекі, а таксама эканамічнай і гуманітарных сфэрах у межах рэалізацыі ініцыятывы "Ўсходняе партнэрства".

Адпаведны мэханізм узгаднілі сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны Раіса Багатырова, кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы Аляксандр Шчыгла і дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Беларусі Юры Жадобін у Кіеве.

"Сёньня заснаваны новы дзейсны мэханізм трохбаковага супрацоўніцтва, які мы дамовіліся назваць Кіеўская Ініцыятыва" - сказала Багатырова.

Па яе словах, ініцыятарам сустрэчы між трыма краінамі стаў прэзідэнт Віктар Юшчанка, якога падтрымалі ягоныя калегі зь Беларусі й Польшчы.

Багатырова паведаміла, што аб выніках сустрэчы бакі намераны праінфармаваць сваіх прэзідэнтаў, акрамя таго, да ўрадаў Украіны, Беларусі й Польшчы будуць скіраваныя прапановы аб наладжваньні аналягічнай супрацы паміж міністрамі трох краінаў.

Падчас сустрэчы было прынятае рашэньне аб стварэньні працоўных груп, задачай якіх стане распрацоўка рэальнага пляну дзеяньняў для трохбаковай супрацы ў рамках "Усходняга Партнэрства".
Спадарыня Багатырова зазначыла, што дамоўленасьці, дасягнутыя 23 чэрвеня, могуць паспрыяць узмацненьню бясьпекі ў рэгіёне, а таксама гуманітарнай і эканамічнай супрацы.

Паводле матэрыялаў Вовремя.info.

за наводку дзякуй [info]kurt_bielarus

Jun. 19th, 2009

  • 2:23 PM
hands
Маёй дзяўчыне пазаўчора прысьнілася, што я памёр.
Яна проста сьпіць і бачыць, калі я памру :)
Пры чым памёр у Беларусі, таму яна не магла туды прыехаць і высьветліць акалічнасьці сьмерці. Цікава-цікава. Каб ашчэ ведаць, што гэта ўсё значыць.

Будзе дождж.

Раскіданае гняздо

  • Jun. 17th, 2009 at 10:54 PM
Greece
Чувак проста банальна адмовіўся прадаваць свой кавалак зямлі кітайскім дэвэлоперам...

Read more... )

Jun. 17th, 2009

  • 5:01 PM
Summer
А я та думаю-гадаю, чаму я так хваравіта рэагую на людзей з tattoo і ніколі не стаў бы сустракацца зь дзяўчынай, якая штосьці татушнае мае на сваім целе.
Вось прычына, якая круцілася ў галаве, але якую я так доўна ня мог сабе сфармуляваць.

p.s. дзякуй [info]muha_elka

Пра беларусаў

  • Jun. 12th, 2009 at 2:11 AM
Greece
Что понимать под фразой "Беларусь хочет в Европу?" Это значит, что белорусы хотят в Европу? Но мнение белорусов формируется тремя неделями массированной отработки той или иной темы в эфире трех государственных телеканалов. То есть белорусов как субъекта некоего самостоятельного желания просто не существует. Какой бы ни была социология, какие бы данные опросов не публиковались – месяц идеологической работы с темой, и мнение белорусов меняется на противоположное.

Это значит, что белорусская власть хочет в Европу? Но, как мы уже определились, белорусская власть стремится в Европу просто потому, что Россия не оставила ей выбора, подвела к той черте в переговорах, за которой следует утрата самостоятельности. Получается так: Россия хочет, чтобы белорусы хотели в Европу! И подталкивает их – и как власть, и как контролируемый пропагандой народ, к евроинтеграции…

Цікавае чытво

  • Jun. 12th, 2009 at 1:07 AM
hands
І тут Астапа панясло...

Хіба адно з самых неверагодных інтэрв'ю, якому камукольвек калікольвек удавалася ўзяць у Лукашэнкі.

Jun. 12th, 2009

  • 12:18 AM
Melodic Psy
Ведаеце, што мяне сапраўды засмучае?

Гэта стаўленьне многіх людзей да беларускай мовы, як да нейкай цацкі: пагуляўся-пагуляўся, калі было цікава ці патрэбна, а потым выкінуў.
Несур'ёзна неяк, Господа.
Беларуская мова - гэта не нейкае долбанае хоббі. Гэты своеасаблівы сплаў поглядаў ды ідэалаў.
Што ж вы так проста на першым моцным ветры выкідваеце свае погляды на сьметнік?
Засоўваеце свае ідэялы ў задніцу, то будзьце ўпэўненыя, што вам туды яшчэ шмат чаго засунуць.

Зянон Пазьняк

  • Jun. 11th, 2009 at 11:38 PM
Maja Radzima
"Я хачу сказаць, што тэма так званага паганьства – гэта абсалютна маргінальная тэма, пры тым яна не новая, прысутнічае ўсюды, ва ўсіх краінах. У некаторых, напрыклад у Англіі, яно набыло літаратурную форму, у некаторых квазімістычную форму, але гэта маргінальныя групы, якія ёсьць паўсюль. І гэтым паганьствам бавяцца многія з інтэлегенцыі. А калі сур’ёзна гаварыць, гэта ўтопія, ніякое паганьства адроджана не будзе, гэта тое самае, што адрадзіць лукі і крэмянёвыя стрэлы. Гэта маргіналізм які быў і будзе. Таму што гэтая сфэра пэўнай духовай шчыліны, дзе чалавек рэалізуецца з пэўным усьведамленьнем сваёй асобы як пасьвячонай у нешта, чаго не ведае астатняе грамадзтва. Самае лепшае, што можа атрымацца – гэта яно выльецца ў нейкі літаратурны рух, што і адбываецца. Адлюстроўваецца ў мастацтве, скажам Сэцэссіія шмат узяла ад гэтага ўсьведамлення. Варта адзначыць, што гэты маргіналізм мае пэўную небясьпеку, скажам фашызм цалкам нараджаўся як маргінальны рух, які вельмі шмат узяў ад паганства, акультызму і г.д."

У апошні час з’явілася думка, што Паўлюк Багрым не рэальная, а прыдуманая асоба. Як Вы да яе адносіцеся?

"Цяпер яшчэ думкі сеяцца цераз інтэрнет, цераз розныя нейкія сумніўныя старонкі, сумніўны нейкі краязнавец, нейкі форум. Гэта работа пэўных службаў, пэўных людзей, якія працуюць на разбурэньне беларускай культуры. Такім чынам сеецца думка, што Кастусь Каліноўскі не Кастусь, ён ніякі не герой, што гэта тэрарыст, паўстаньня ўвогуле не павінна было быць, і прынясло толькі шкоду. І пачынаюць псэўдадыскусію людзі, якія стаяць на агульных антыбеларускіх пазіцыях. Два ворагі беларушчыны пачынаюць паміж сабой дыскутаваць (адзін за, другі супраць) і ўцягваюць у гэтую псэўдадыскусію на пачуцьцёвым узроўні нармальных людзей. Гэта метад разбурэньня нацыянальнай культуры, гісторыі. Так і пра Быкава спрабавалі, і пра Купалу. Таксама пачынаюць пра Вялікае Княства. Знаходзяцца людзі, якія прыдумваюць нейкую неіснуючую нацыю (адны ліцьвіны, другія беларусы) пачынаюць выпускаць нейкія часопісы, там жа прыдумваюць нейкіх 70 пунктаў прыкметаў гэтай нацыі. Поўная параноя адбываецца, але яна дакладна распрацаваная. Гэта зноў жа цалкам маргінальная з’ява ў культуры, кароста, нарост, які не ўзнікае сам сабой. Іх падштурхоўваюць тыя, хто змагаецца супраць беларускай культуры, гэтая карозія робіцца для таго, каб яе разваліць. Каб людзі з нармальнай сьвядомасьцю, але не ўмеючыя аналізаваць і з дрэннымі ведамі на эмацыйным узроўні ўключаліся ў псэўдадыскусію абмеркаваньня, каго лепш любіць маму ці тату. Таму сур’ёзным людзям, сур’ёзным беларусам, якія маюць элементарную адукацыю ўвогуле ў гэта размову ўключацца не трэба. Таму Паўлюк Багрым такая ж гістарычная фігура, як і мы з вамі..."

Артыкул цалкам

Tags:

WTF
Браво, Lawonie!!!!!

Карціна "Леанід Пятровіч частуе сяброў галубцамі з гаўном".
gryboczki gif

Гарачая лінія, замова білетаў: (+375 29) 6-406-106
Папярэдяя пакупка: dancefloor - першая тысяча білетаў - 40 000 Br, потым - 50 000 Br, VIP - 120 тыс.
У дзень мерапрыемства: dancefloor - 70 000 Br, VIP - 160.
Greece
Беларускія банкі ня проста надзейныя, але яшчэ й вясёлыя й знаходлівыя!

Шчасьлівае заўтра - гэта забеларусаўская ўлада + экспрапрыяцыя/ канфіскацыя прыватнай уласнасьці!
Mironau
Студэнт - гэта не сацыяльны статус. Гэта спосаб жыцьця ))

Tags:

WTF
Не, я бы ніколі не хацеў пражываць у Маскве.

Я буду жаловатьсяЁ!!

  • Jun. 8th, 2009 at 9:49 PM
green equlibrium
"Серебряная свадьба" мяне ўчора вельмі расчаравала. Пры тым расчаравала так, што я адчуваў сябе, як кабета перад крытычнымі.

Па-першае, усё ж такі ня вельмі ветліва спазьняцца на паўтары гадзіны на канцэрт. Сваіх гледачоў трэба паважаць. Людзям у панядзелак на працу, на вучобу. А час для актыўных людзей - гэта (nowadays) рэч даволі дэфіцытная, якая мае свой грашовы эквівалент. Ня трэба ім злоўжываць.

Па-другое, адсутнасьць Ягора Забелава (баяніста) прыйшлася асабіста мне, як сярпом па яйцах. Гурт губляе самае малае каля 40% сваёй вартасьці. Два новых трубача субстытутам для Ягора не зьяўляюцца.

Па-трэцяе, новы рэпэртуар, прабачце, гаўно. Калі ты не ідзеш наперад, ты ідзеш назад. Іншага варыянту не прадугледжана, паколькі сам сьвет не стаіць на месцы. Высасываць новыя тэксты на падставе старых песен - справа няўдзячная. Пісаць музыку на падставе trash_by таксама.

Па-чацьвёртае, спадарыня Бень гэтым разам не сьпявала. Яна проста крычала. Крычала, праўда, тэатральна, але мы, знаеце лі, людзі тонкай душэўнай арганізацыі. Нам хапае "белага шуму" Варшавы напрацягу тыдня.

Па-пятае, сьпяваць кавэры "Серебряной Свадьбе", я думаю, ранавата. Як заўважыла Караліна: "Вось зрабіце сабе імя, а потым будзеце, як Мадонна рабіць кавэры" (ці як Філіп Бедросавіч. Што зь яго яшчэ узяць?).

Саша, гдзе дзеньгі Дзе "Серебряная Свадьба", якую мы так любілі? Праект выпіў сам сябе?
Калі так, то не траўмуйце маю сьветлую памяць. Я хачу мець меракананьне, што беларуская музыка хоць чагосьці вартая на сьвеце.

p.s. Terminator Salvation таксама муць. Ісьці ў кінатэатр не варта. Для агульнага ўяўленьня лепей з торэнтаў зпампуйце.
green equlibrium
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.

Пялёсткамі тваімі стану,
нa дзіды сэрца накалю...

(У. Дубоўка, 1925 г.)

143.56 КБ

Jun. 2nd, 2009

  • 8:58 PM
hands
Я не маю прагненьняў. Я рэалізоўваю мэты.

А сапраўды

  • Jun. 2nd, 2009 at 8:57 PM
Talks
Усе офісы сьвету задзіночвае той факт, што на кожным офісе бракуе маленькіх лыжачак для цукру.
Maja Radzima


p.s. Дзякуй вялікі, Крысьціна.

Jun. 1st, 2009

  • 12:46 AM
gryboczki gif
Колькі жыву на сьвеце, а яшчэ ні разу ня бачыў дагэтуль, каб чалавек на кастылях прыходзіў на psytrance вечарыну.

May. 25th, 2009

  • 2:10 PM
Mironau
і ў гэтым месцы я пачаў плакаць:

Віталь Рымашэўскі нарадзіўся ў 1975 годзе. Працуе вядучым эканамістам вядомай кампаніі «Беларусь капітал менеджмент» (Расія.

May. 22nd, 2009

  • 6:22 PM
artislife
Вельмі правільны й палітычна граматны потс!

May. 22nd, 2009

  • 12:21 PM
green equlibrium
Не сакрэт, што Іосіф Віссарыонавіч Сярэдзіч ужо даўно й з вялікай жарсьцю бескарысьліва любіць лавэ.
Imho, калі б не было ў нас такой "Народнай Волі", беларуская грамацкасьць бы абсалютна нічога не страціла.
Разьвялі заказную журналістыку, бізнэсмэны херавы.

p.s. А калі па сутнасьці, то на месцы Мілінкевіча я бы падаваў у суд. І на Падаляка й на Народную Волю. Няхай хоць той жа спадар Іосіф баблом падзеліцца ў выглядзе выплат па маральнай кампэнсацыі за паклёп і зьнявагу чалавечай годнасьці.

А то непасьлядоўна атрымліваецца: улада павінна быць сумленнай, а апазіцыя й журналісты не?

Вось табе й такіда

  • May. 20th, 2009 at 1:04 PM
Japan
Адмысловая ў Беларусі азэрбайджанская дыяспара ))

May. 20th, 2009

  • 12:26 AM
artislife
Наколькі я разумею, у Папыколі зьявіўся пасьлядоўнік.

May. 19th, 2009

  • 11:52 PM
Maja Radzima
Дапісаў дыплёмную працу :)

May. 19th, 2009

  • 12:49 AM
Talks
В звоне каждого дня,
Как я счастлив,
Что нет мне покоя.
Есть любовь у меня.
Жизнь, ты знаешь,
Что это такое.



Так ликуй и вершись
В трубных звуках весеннего гимна.
Я люблю тебя жизнь
И надеюсь, что это взаимно.

Пра хлеб з маслам

  • May. 18th, 2009 at 11:44 AM
Santa
Polski kościół katolicki сапраўды такая не абышто сабе інстытуцыя. Колькі кемлівых і вынаходлівых людзей там дзейнічае! Гэта ж трэба было дадумацца - пісаць для Эўракамісыі праекты на сацыяльныя праграмы, каб кіраваць атрыманыя сродкі у разьвіцьцё бізнэзу і сваіх мэдыяў ))
Арыентуецца спадарства, дзе сабака зарыты!
Гэта мне нагадвае старае добрае: "атрымліваць бабло на барацьбу з рэжымам і аплачваць на офісе тэлефон і adsl" )

Ладна. Усё фігня. Усё фігня, акрамя пчолаў
Нядаўна даведаўся, што яшчэ ў 1989 годзе польскі кацьцёл выбіў ад ураду права на амаль бязпошлінны ўвоз тавараў на тэрыторыю Польшчы... і пачаў ганяць машыны зь Нямеччыны ))))

The Final Press Conference

  • May. 18th, 2009 at 9:48 AM
Summer
Я заўжды казаў, што для таго, каб быць добрым артыстам, спачатку трэба быць добрым чалавекам.

Latest Month

July 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Tags

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow